Уступіў у партыю ў 1963 годзе. У 1976—2005 гадах быў дэпутатам бундэстага. Двойчы займаў пасаду намесніка кіраўніка фракцыі ХДС/ХСС (1982—1989, 1998—2002). З 1989 года да 1992 года быў генеральным сакратаром ХДС. У 1992—1998 гадах займаў пасаду міністра абароны. З 1998 па 2000 гады быў віцэ-старшынёй ХДС.
На мясцовых выбарах у 2000 годзе, ён быў кандыдатам сваёй партыі на пасаду прэм’ер-міністра зямлі Шлезвіг-Гальштэйн.